Цягнік урэзаўся ў аўтобус, у які ўрэзаўся грузавік

На міжземнаморскім узьбярэжжы Эгіпту здарылася аўтакатастрофа, у выніку якой загінулі сама меней 40 чалавек.

17.07.2008 / 14:40

На міжземнаморскім узьбярэжжы Эгіпту здарылася аўтакатастрофа, у выніку якой загінулі сама меней 40 чалавек.

Аварыя адбылася на чыгунцы між Александрыяй і горадам Матрух. Грузавік пратараніў чараду машын ля шлягбаўму на пераезьдзе. Ад удару на рэйкі вылецелі аўтобус, маршрутная таксоўка й два легкавыя аўтамабілі. У іх на поўным хаду ўрэзаўся цягнік.

Штогод у дарожных аварыях у Эгіпце гінуць каля шасьці тысяч чалавек, перадае BBC.