Дарадца Трампа: Мы разглядаем адмену санкцый супраць Расіі

27.01.2017 / 17:54

Магчымасць адмены санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі з-за яе ролі ва ўкраінскім крызісе, разглядаецца.

NY Times

Пра гэта заявіла дарадца прэзідэнта Дональда Трампа Келіэн Конуэй у эфіры тэлеканала FoxNews, адказваючы на пытанне аб намечанай на 28 студзеня тэлефоннай размове паміж Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Раней 27 студзеня некалькі амерыканскіх журналістаў паведамілі ў сацсетках са спасылкай на крыніцы, што адміністрацыя Трампа падрыхтавала законапраект аб скасаванні санкцый супраць Расіі.