Беларусы двое сутак дапамагалі ўкраінскаму кіроўцу, у якога замерзла фура

Фура з украінскімі нумарамі, якая накіроўвалася да пункта пропуску «Верхні Церабяжоў», зрабіла вымушаны прыпынак на Століншчыне, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

09.02.2017 / 22:05

Жыхар горада Украінка павінен быў даставіць 20 т запалак з Пінска ў Кіеў. Аднак дызельнае паліва замерзла, і машына, спыніўшыся, не завялася.

«На дапамогу кіроўцу прыйшлі жыхары бліжэйшых вёсак Глінка і Лука, а таксама супрацоўнікі Столінскага РАУС. Завесці машыну сумеснымі намаганнямі спрабавалі на працягу двух сутак. У будынку РАУС кіроўцу накармілі, напаілі гарачай гарбатай. На начлег да сабе паклікала сям'я аднаго з тых мужчын, якія дапамагалі завесці фуру», — адзначылі ва УУС.

Як пазней распавёў кіроўца фуры, ён быў вельмі здзіўлены ўвагай да сябе і ўдзячны ўсім тым, хто яму дапамог.

nn.by