МТС уводзіць беларускую мову

28.07.2008 / 10:31

Апэратар мабільнай сувязі МТС пачынае выкарыстоўваць беларускую мову адначасова з расейскай.

Ужо цяпер даступная беларускамоўная вэрсія сайту кампаніі, а аўтаадказчык, калі тэлефон выключаны, паведамляе: «Абанэнт часова недасягальны, паспрабуйце патэлефанаваць пазьней».