Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 15% гадавых

07.03.2017 / 16:49

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 15 сакавіка зніжаецца з 16% да 15% гадавых. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка, падкрэсліўшы, што чарговае ў бягучым годзе зніжэнне працэнтных ставак стала магчымым у сувязі з запаволеннем інфляцыі, а таксама станоўчымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках.

Стаўка рэфінансавання зніжана ў Беларусі ў трэці раз з пачатку года. Так, з 18 студзеня яна знізілася з 18% да 17% гадавых, а з 15 лютага — з 17% да 16% гадавых.