У магілёўскім ізалятары трымаюць чалавека з паламанымі рукамі

16.03.2017 / 14:23

У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зняволенні за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў, зламаныя абедзве рукі, піша Радыё Свабода.

З гэтымі траўмамі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Паводле маці, Канстанцін абмежаваны ў рухах. Яму складана самастойна есці і глядзець сябе. Жанчына выказала свой непакой, што сыну не аказваюць ў няволі належную медыцынскую дапамогу. Чакаецца, што Канстанціна прывязуць на суд за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.