У Мінску трамвай збіў 13-гадовага падлетка

16.03.2017 / 19:52

Пра гэта паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага раёна Мінска Кацярына Журымская.

«Хлопчык каля 16:15 на прыпынку «Кальцова» перабягаў праз шляхі і трапіў пад трамвай, які ехаў з боку вуліцы Сядых у кірунку вуліцы Каліноўскага. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з папярэднім дыягназам «удар сцягна», — распавяла Кацярына Журымская.