Выбітыя дзверы ў кватэры Уладзіміра Арлова ФОТАФАКТ

22.03.2017 / 19:53

Падчас затрымання Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанкі міліцыянты выбілі дзверы ў кватэры вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова. 

Дашкевіч і Леўчанка займаліся цяслярнымі работамі — абсталёўвалі кухню ў кватэры Арлова. Калі яны замовілі дастаўку піцы, у кватэру замест кур'ера ўварваліся міліцыянты ў цывільным.