«Разбуры турмы муры» ВІДЭА

30.03.2017 / 14:37

Каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе знаходзяцца затрыманыя за пратэсты, праходзіць перформанс Свабоднага тэатра ў падтрымку зняволеных.

Восем акцёраў гучна праспявалі пад сценамі ізалятара песню «Муры» Качмарскага, які ў Польшчы лічыўся «голасам» руху «Салідарнасць». На Акрэсціна знаходзіцца адзін з акцёраў тэатра, які атрымаў 10 сутак.

«Мы спявалі для ўсіх затрыманых, каб ведалі, што мы з імі. Салідарнасць вельмі важная», — кажа адна з актрысаў тэатра. Такім чынам БСТ распачынае ўсебеларускі культурны чэлендж «Музычная перадача».

«Мы спявалі ў салідарнасць з асуджанымі за ўдзел у мірных акцыях, і заклікаем беларускіх музыкаў і артыстаў узяць сваю ноту пратэсту», — заклікаюць артысты. 

Мікіта Недаверкаў