Варшава заклікала Мінск высветліць абставіны вобшуку ў офісах «Белсата»

31.03.2017 / 14:12

Радыё Свабода атрымала адказ прэс-службы МЗС Польшчы ў сувязі з вобшукам у офісах Белсата ў Мінску.

«Пасол Польшчы скантактаваўся з МЗС Беларусі і заклікаў неадкладна высветліць гэтую справу. Пасольства застаецца ў пастаянным кантакце з кіраўніком офісу Белсата ў Беларусі», — гаворыцца ў адказе знешнепалітычнага ведамства Польшчы.