Пуцін назваў тры версіі выбухаў у метро Пецярбурга

03.04.2017 / 16:27

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што разглядаюцца ўсе версіі таго, што адбылося ў метро Санкт-Пецярбурга. Ён удакладніў, што гаворка ідзе не толькі пра тэрарызм, але і бытавую і крымінальную версіі, паведамляе РІАН.

«Праваахоўныя органы і спецыяльныя службы працуюць, зробяць усё для таго, каб выявіць прычыны таго, што здарылася, даць поўную ацэнку таго, што адбылося», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Я ўжо размаўляў з кіраўнікамі спецыяльных службаў, з дырэктарам ФСБ», — заявіў Пуцін.

Па словах Пуціна, гарадскія ўлады, а калі спатрэбіцца, і федэральныя, прымуць усе неабходныя меры для таго, каб аказаць падтрымку сем'ям загінулых і пацярпелым. Ён таксама выказаў ім спачуванні.

Пуцін знаходзіцца ў Пецярбургу з рабочай паездкай. Цяпер ён праводзіць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльне.

nn.by