Пенсіянерку аштрафавалі на 1150 рублёў за пікет ля КДБ

10.04.2017 / 12:40

Фота Настассі Рагатка, kyky.org

Ніну Багінскую аштрафавалі на 50 базавых велічыняў — гэта 1050 рублёў. Такое рашэнне прыняла суддзя Цэнтральнага суда Мінску Вікторыя Шабуня.

Судзьдзя пакарала Ніну Багінскую за тое, што напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, тая правяла пікет каля КДБ.

Ніна Багінская і пасля Дня Волі працягвала выходзіць да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам ці плакатамі. На мінулым тыдні актывістка стаяла каля КДБ з плакатам «Свабоду народу Беларусі».