У Маскве пачнуць будаваць вуліцы над чыгункай

На звычайных дарогах у расейскай сталіцы машынам даўно ўжо нестае месца.

11.08.2008 / 16:14

У 2010 годзе ў Маскве плянуецца пачаць будаўніцтва вылётных магістраляў над чыгункай ва ўсіх кірунках, паведаміў журналістам першы намесьнік мэра Масквы Уладзімер Рэсін. Ён падкрэсьліў, што такім чынам колькасьць вылётных магістраляў у горадзе падвоіцца:

«Мы ўжо маем дамоўленасьць з Расейскай чыгункай у гэтым пытаньні», — удкладніў чыноўнік.

Паводле autonews.ru