Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім ЧС па муай-тай у Мінску

09.05.2017 / 10:18

11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім чэмпіянаце свету па муай-тай, які праходзіць у мінскім Палацы спорту.

На папярэдняй стадыі турніру Віталь Гуркоў прайграў па ачках байцу з Партугаліі Дыога Каладу.

Сам Віталь Гуркоў на сваёй старонцы ў Instagram так пракаментаваў паразу:

— Сёння я прайграў свой першы чэмпіянат свету. Самае смешнае і няёмкае, што гэта здарылася дома. Дзякуй усім за вялікую падтрымку! Непрыемнасць гэтую мы перажывем. Я жывы! Значыць, бой не скончаны!

Сёння я прайграў свой першы чэмпіянат свету, самае смешнае і няёмкае што гэта здарылася дома. дзякуй усім за вялікую падтрымку! Непрыемнасць гэтую мы перажывем)). Я жывы !! значыць бой не скончаны !!!

A post shared by vital hurkou Вiталь Гуркоў (@vitalhurkou) on

Усяго на чэмпіянаце свету ў Мінску выступаюць больш за 700 спартсменаў з 67 краін. Паўфінальныя паядынкі пройдуць 10-11 мая, фінальныя - 12 мая.