Леанарда Дзі Капрыё разышоўся з 25-гадовай мадэлькай Нінай Агдал

19.05.2017 / 17:18

Галівудскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» Леанарда Дзі Капрыё разышоўся з мадэлькай Нінай Агдал. Раман пары доўжыўся амаль год — яны пачалі сустракацца летам 2016-га, піша Tut.by са спасылкай на Daily Mail.

42-гадовы Дзі Капрыё і 25-гадовая Агдал вырашылі, што расстанне — добрая ідэя. Сцвярджаецца, што акцёр і мадэлька засталіся сябрамі.

Падчас свайго рамана акцёр і мадэль пазбягалі залішняй публічнасці. Іх ні разу не фатаграфавалі на чырвоных дарожках разам. Акрамя таго, яны жывуць у розных гарадах: Дзі Капрыё належыць дом у Лос-Анджэлесе, а Агдал базуецца ў Нью-Ёрку.

Гэта ўжо другі раз, калі Дзі Капрыё і Агдал спрабавалі пабудаваць адносіны: у 2014 годзе яны таксама сустракаліся, але разышліся праз некалькі месяцаў. Пасля гэтага ў Леа быў кароткі раман з Келі Рорбах, а да гэтага яму ўдалося заваяваць сэрца Блэйк Лайвлі, Жызэль Бюндхен, Тоні Гарн, Бар Рафаэлі і яшчэ шэрагу актрыс і мадэлек.

Leonardo DiCaprio, 42, and Danish model Nina Agdal, 25, break up after a year of datinghttps://t.co/pbyqVE1m6G pic.twitter.com/tfgpsiOKro

— Daily Mail Celebrity (@DailyMailCeleb) May 18, 2017

На вялікім экране Дзі Капрыё з'явіцца яшчэ не хутка. Бліжэйшы фільм, у якім акцёр бярэ ўдзел, выйдзе ў 2018 годзе. Гэта будзе амерыканская карціна The Black Hand студыі Paramount Pictures.