Злодзеі пабілі вітраж Шагала

…каб залезьці ў сабор у Мэтцы. Скрадзеныя імі рэчы асаблівай каштоўнасьці не ўяўляюць, а бясцэнны твор дужа пацярпеў.

13.08.2008 / 15:04

Знакаміты вітраж каталіцкага сабору ў Мэтцы на ўсходзе Францыі, расьпісаны Маркам Шагалам у 1983 годзе, пашкоджаны злодзеямі, паведамляюць інфармагенцтвы.


Залезьці ў сабор злодзеі вырашылі менавіта праз гэты вітраж ды прабілі ў ім дзірку прыкладна 65 на 35 сантымэтраў, хоць ён і месьціўся на трохмэтровай вышыні.

Злодзеі нанесьлі сур’ёзную шкоду твору мастацтва, аднак скрадзеныя імі рэчы асаблівай каштоўнасьці не ўяўляюць.

Рэстаўрацыя вітражу, зробленага з адмысловага шклад, будзе весьціся за кошт дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Глядзі яшчэ:
Самыя страшныя катастрофы ў гісторыі выяўленчых мастацтваў