Мінкульт аб’явіў збор сродкаў на мемарыял у Курапатах. Як ён будзе выглядаць, невядома

25.05.2017 / 14:27

Абвестка пра збор сродкаў на пабудову мемарыяла транслюецца на беларускіх тэлеканалах.

Як паведаміла Свабодзе кіраўнік аддзела арганізацыйнай работы і інфармацыі Міністэрства культуры Ілона Немава, замовіў абвесткі Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва Беларусі.

Гэтая ўстанова фігуруе ў «Палажэнні пра парадак арганізацыі і правядзення конкурса эскізных праектаў памятнага знаку «Курапаты». Менавіта ў яе сценах павінны былі быць прадстаўленыя конкурсныя работы і мусіў адбыцца выбар пераможцы.

Таксама ў палажэнні гаворыцца, што «вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь». Але як паведаміла Ілона Немава, вынікаў конкурсу пакуль няма.