«Дзень Волі»: беларуская прэм’ера

адбудзецца ў Менску, Магілёве, Гомелі, Горадні, Віцебску.

15.08.2008 / 10:12

26 жніўня ў Менску адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзімера Арлова "Дзень Волі", зьнятага на замову тэлеканалу "Белсат". Сьледам фільм будзе дэманстравацца ў іншых гарадах краіны.

У фільме паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменьніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, журналіста “Радыё Свабода” Сяргея Навумчыка.

Менская прэзэнтацыя будзе 26 жніўня а 19-й у сядзібе БНФ (пр.Машэрава, 8); у Гомелі “Дзень Волі” пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе вул.Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску, і Горадні.