Узброены нажом чалавек захапіў закладнікаў у Ньюкасле

09.06.2017 / 12:07

Чалавек, узброены нажом, як мяркуецца ўтрымлівае закладнікаў у брытанскім Ньюкасле, паведаміла мясцовая паліцыя.

Па дадзеных паліцэйскіх, у закладніках знаходзяцца некалькі супрацоўнікаў цэнтра працаўладкавання горада.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто з закладнікаў не пацярпеў.

Мужчына ўвайшоў у будынак цэнтра, размешчаны на Кліфард-стрыт, каля 8 раніцы.

Паліцыя спрабуе весці з ім перамовы.

Зачынена бліжэйшая станцыя метро, студэнтаў з суседняга з месцам здарэння інтэрната эвакуявалі.