Мілінкевіч зьбіраў подпісы ў Горадні

16.08.2008 / 13:50

Лідэр Руху за Свабоду Аляксандар Мілінкевіч узяў удзел у пікеце па зборы подпісаў у падтрымку кіраўніка гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова і старшыні беларускага незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» Сяргея Антусевіча.

Перад гэтым ён зьбіраў подпісы ў Слоніме і Мастох. Усяго ў часе збору подпісаў ён пабываў ужо ў 30 гарадох краіны.

Інф. прэс-службы Мілінкевіча