У Мінску экскаватар каўшом «прабіў» электробус ВІДЭА

14.06.2017 / 11:57

Відэа The Buben

Аварыя з удзелам трох транспартных сродкаў адбылася раніцай 14 чэрвеня на Партызанскім праспекце ў Мінску. Паводле папярэдніх дадзеных, у ДТЗ ніхто не пацярпеў

- ДТЗ з удзелам электробуса і будаўнічай тэхнікі. Левы бок электробуса значна пашкоджаны. Заднія бакавыя шыбы разбітыя, кузаў па левым баку мае сур'ёзныя скразныя пашкоджанні. Па ходзе руху злева ад электробуса стаіць будаўнічая тэхніка: экскаватар і пагрузчык.

Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.