У метро паставілі тэрмінал самаабслугоўвання па продажы жэтонаў ФОТЫ

14.06.2017 / 15:40

Тэрмінал самаабслугоўвання па продажы жэтонаў з'явіўся на станцыі метро «Плошча Леніна» на ўваходзе з боку чыгуначнага вакзала.

Тут можна набыць жэтоны за наяўныя. Абсталяванне прымае як банкноты (наміналам 5, 10, 20), так і манеты (5, 10, 20, 50 капеек, 1-2 рублі).

Як і многія іншыя тэрміналы самаабслугоўвання, што стаяць у горадзе, апарат рэшты не выдае.

Пасля тэставання будзе разглядацца мэтазгоднасць ўкаранення дадзенай тэхналогіі на іншых станцыях метро.

ПБ, фота Кацярыны Карпіцкай