Міліцыя шукае мужчыну, які скраў дыпламат з грашыма на чыгуначным вакзале ў Мінску

27.06.2017 / 15:28

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць мужчыну, які скраў дыпламат у мужчыны, што спаў у зале чакання на чыгуначным вакзале.

Паведамляецца, што з 00.10 да гадзіны ночы 22 чэрвеня невядомы мужчына скраў дыпламат з 350 рублямі ў зале чакання мінскага чыгуначнага вакзала. Зламыснік скарыстаўся тым, што гаспадар рэчаў заснуў.

Калі вы пазналі мужчыну на фота, праваахоўнікі просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (029) 509-44-99, 8 (017) 225-02-02 або 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца