«Вітаю з калыскі Рэчы Паспалітай»: арганізатар «Рускіх маршаў» збег з Расіі ў Літву

09.07.2017 / 22:05

kommersant.ru

Арганізатар «Рускіх маршаў» Юрый Горскі змог пакінуць Расію і выехаць у Літву, хоць ён знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб экстрэмізме. Пра гэта сам Горскі напісаў у фэйсбуку.

Па словах Горскага, ён перасёк мяжу ў ноч на 9 ліпеня «насуперак усёй логіцы крымінальнага прэсінгу». Якім чынам яму ўдалося гэта зрабіць, Горскі не патлумачыў.

«Вітаю ўсіх з блаславёнай літоўскай зямлі, калыскі Рэчы Паспалітай», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Горскага адправілі пад хатні арышт 7 ліпеня. Прычым на судзе следства адзначала, што такая мера стрымання патрэбна, бо абвінавачваны можа збегчы.

Справа аб экстрэмізме супраць Горскага распачата ў сувязі з шэсцем нацыяналістаў 1 мая ў Маскве ў падтрымку Дзмітрыя Дзёмушкіна.