Лідар чэмпіянату краіны па футболе звольніў галоўнага трэнера

10.07.2017 / 14:22

Кіраўніцтва «Беларуськалія» прыняло рашэнне адправіць у адстаўку трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Алегам Кубаравым.

«Шахцёр» пад кіраўніцтвам Кубарава прайграў у фінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама», а таксама вылецеў з Лігі Еўропы ў першым кваліфікацыйным раўндзе, саступіўшы літоўскай «Судуве». Аднак «гарнякі» пасля першага круга лідзіруюць у чэмпіянаце Беларусі.