Памёр акцёр Уладзімір Талаконнікаў, які граў Шарыкава

Талаконнікаў здабыў славу дзякуючы ролі Паліграфа Паліграфавіча Шарыкава ў фільме «Сабачае сэрца».

16.07.2017 / 11:14

Уладзімір Талаконнікаў. Фота fishki.net

Казахстанскі акцёр памёр у Маскве на 75-м годзе жыцця, паведамілі «Інтэрфаксу» сябры сям'і Талаконнікава.

«Напярэдадні ён добра сябе адчуваў, здымаўся ў кіно. А ў суботу ўвечары вось сканаў. Такая трагедыя», — сказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, хаваць Талаконнікава будуць на Траякураўскіх могілках у Маскве. 

Талаконнікаў — савецкі і казахстанскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Казахскай ССР.

Талаконнікаў у ролі Шарыкава.

nn.by