Дзяўчынка выпала з акна пятага паверха ў Камянецкім раёне

18.07.2017 / 16:41

У Камянецкім раёне высвятляюцца абставіны выпадзення дзяўчынкі з акна, паведамляецца на сайце УСК па Брэсцкай вобласці.

Няшчасны выпадак адбыўся 17 ліпеня каля 10.00. Дзяўчынка 2015 года нараджэння знаходзілася ў кватэры разам з маці. У нейкі момант жанчына адлучылася, а дзіця засталося адно ў спальні, дзе было прыадчыненае акно. Калі маці вярнулася, то дачкі не знайшла. Яна выбегла на вуліцу і ўбачыла малую, якая ляжала пад вокнамі кватэры. Яе неадкладна шпіталізавалі.

Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку. Следчыя правялі агляд месца здарэння. Апытаныя жыхары дома. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца іншыя абставіны здарэння.