Больш за 150 Санта-Клаўсаў прыбылі на кангрэс у Капенгаген ФОТЫ

25.07.2017 / 18:41

Нягледзячы на тое, што на дварэ лета, у сталіцы Даніі праходзіць штогадовы кангрэс Санта-Клаўсаў. Сёлета злёт у Капенгагене юбілейны, 60-ы па ліку, на яго прыехала больш за 150 Сантаў з усяго свету, паведамляе Reuters.

Тут і ніжэй фота: Reuters

Большасць тых, хто сабраўся ў Капенгагене Санта-Клаўсаў апранутыя ў навагоднія касцюмы.Яны возьмуць удзел ва ўрачыстым парадзе па вуліцах горада, таксама пакупаюцца ў моры і пакаштуюць селядца. Некаторыя ўдзельнікі злёту паўдзельнічаюць у паказе мод.

«Мы абмяркоўваем важныя праблемы, — кажа Санта Вольфганг з Германіі, які ўдзельнічае ў кангрэсе з 1996 года. — Напрыклад, сёлета мы паднялі пытанне аб тым, што трэба забараніць штрафаваць транспартны сродак Санты за няправільную паркоўку».

nn.by