Кіраўнік ІД збег у Сірыю пасля паразы - СМІ

26.07.2017 / 07:13

Лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі, магчыма, жывы і хаваецца ва ўсходніх раёнах Сірыі. Паводле мясцовых СМІ ён можа знаходзіцца ў правінцыі Дэйр-эз-Зор ў раёне населеных пунктаў Альбу-Камаль і Эль-Маядзін на мяжы з Іракам. Менавіта сюды перабраліся вышэйшыя функцыянеры ІД пасля серыі паразаў у Сірыі і Іраку. Раней паведамлялася аб магчымай гібелі «тэрарыста №1», аднак Пентагон і мясцовыя спецслужбы абвяргалі гэтую інфармацыю.