Генпракурор Украіны санкцыянаваў арышт Чарнавецкага

26.07.2017 / 14:50

Следчыя Генпракуратуры Украіны атрымалі дазвол суда на затрыманне экс-мэра Кіева Леаніда Чарнавецкага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар генеральнага пракурора Юрыя Луцэнкі Ларыса Сарган.

Спадарыня Сарган нагадала, што расследуецца крымінальная вытворчасць па факце незаконнага будаўніцтва аб'екта інфраструктуры (верталётнай пляцоўкі) на Паркавай дарозе ў Кіеве. У гэтым падазраюць Чарнавецкага.

«Улічваючы, што падазраваны ўхіляецца ад следства і яго месцазнаходжанне невядома, атрыманы дазвол суда на яго затрыманне», - напісала Сарган.

Леанід Чарнавецкі быў мэрам Кіева ад 2006-га да 2012 года.