У Кіеве ў шматпавярховіку адбыўся выбух, адзін чалавек загінуў

26.07.2017 / 18:26

У дзевяціпавярховым жылым доме ў Галасееўскім раёне Кіева адбыўся выбух. Пад заваламі дома знайшлі цела пажылой жанчыны, паведамляе прэс-служба ДСНС у Кіеве.

Фота ДСНС

«Ратавальнікі эвакуявалі 20 жыхароў дома. У 16.18 на месцы здарэння знайшлі аднаго загінулага чалавека», — гаворыцца ў паведамленні.

Работнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях працягваюць разбіраць будаўнічыя канструкцыі. Прычына выбуху высвятляецца.

nn.by