Бясплатны антывірус Касперскага, які апрабавалі ў Беларусі, выходзіць у свет

Яўген Касперскі ў сваім блогу патлумачыў, якая кампаніі карысць ад бясплатнага прадукту. Ужо ў ліпені антывірус Kaspersky Free, выпрабаваны ў Беларусі і некаторых іншых краінах, пачне захопліваць свет.

27.07.2017 / 17:00

Раней ён быў даступны толькі для карыстальнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама краінаў Паўночнай Еўропы. Бясплатны антывірус спампавалі ўжо некалькі мільёнаў карыстальнікаў. 

Па словах Касперскага, бясплатны антывірус не канкурыруе з платнымі прадуктамі. Апошнія выйграюць за кошт дадатковых сэрвісаў - бацькоўскага кантролю, абароны анлайн-плацяжоў, бяспечнага злучэння і VPN. Акрамя таго, тыя карыстальнікі, якія не могуць дазволіць сабе платны антывірус, дзеляцца з кампаніяй «за кошт пашырэння big data базы для тэхналогій машыннага навучання», што станоўча адбіваецца на якасці прадукту.

Яўген Касперскі — адзін з заснавальнікаў, аноўны ўласнік і цяперашні кіраўнік «Лабараторыі Касперскага». У 1987 годзе скончыў тэхнічны факультэт Вышэйшай школы КДБ і паступіў на працу ў шматпрофільны навукова-даследчы інстытут пры Міністэрстве абароны СССР. Менавіта тут ён пачаў вывучаць камп'ютарныя вірусы.

Bloomberg паведаміў пра таемнае супрацоўніцтва Касперскага з ФСБ