Сенат ЗША зацвердзіў закон пра санкцыі супраць Расіі

28.07.2017 / 07:13

Сенат Кангрэса ЗША ўхваліў ў чацвер законапраект, які прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі, Ірана і КНДР. За прыняцце законапраекта было пададзена 98 галасоў. Супраць — адзін.

У аўторак за гэты ж законапраект прагаласавала большасць (419 супраць 3) чальцоў Палаты прадстаўнікоў. Цяпер дакумент, які атрымаў назву «Закон аб супрацьдзеянні праціўнікам Амерыкі пасродкам санкцый», ляжа на стол Дональда Трампа. Белы дом у апошнія дні сігналізаваў аб тым, што прэзідэнт ЗША падтрымлівае ўзмацненне жорсткасці абмежавальных мер супраць згаданых трох дзяржаў, аднак прыме рашэнне пасля таго, як азнаёміцца з канчатковым варыянтам законапраекта.