Электразабеспячэнне ў Мінску адновяць на працягу дзвюх гадзін

31.07.2017 / 20:35

Падачу электраэнергіі спажыўцам у Мінску пасля адключэнняў адновяць на працягу паўтары-дзвюх гадзін, паведамляецца на старонцы ДВА «Белэнерга» ў фэйсбуку.

Першапрычынай адключэнняў стала правядзенне няўзгодненых земляных работ арганізацыяй «Мінскрамбуд» у ахоўнай зоне кабельнай лініі 10 кВ і парыў гэтай кабельнай лініі, з прычыны якога адбылося кароткае замыканне. У выніку на падстанцыі «Старажоўская» было пашкоджанае абсталяванне, што прывяло да адключэння значнай колькасці спажыўцоў.

Пажару і ўзгарання на падстанцыі «Старажоўская» не было, падкрэслілі ў «Белэнерга».

nn.by