Мінчук у Крыме палез у горы і захрас
03.08.2017 / 15:28
Мужчыну ратавалі супрацоўнікі МНС.
Увечары 2 жніўня стала вядома, што ў цясніне Шайтан-Дэрэ на цяжкадаступным участку гары Сокал мужчына не можа самастойна спусціцца.
Гора-альпіністам аказаўся 35-гадовы мінчук. Ратавальнікі дапамаглі яму і даставілі ў пасёлак Новы Свет, паведамляе прэс-служба расійскага МНС.
У медыцынскай дапамозе патрэбы не было.