Суполка ZaxidFest у Facebook — найбуйнейшая з фестывальных суполак ва Украіне

10.08.2017 / 18:33

Facebook-суполка фестывалю ZaxidFest налічвае ўжо больш за 70 000 удзельнікаў, а гэта самая вялікая колькасць падпісантаў у фестывальных суполках ва Украіне.

Фестываль «Захід» набірае абароты. Пасля запуску афіцыйнага акаўнта ў сэрвісе Telegram, суполку ў Фэйсбуку таксама пачала імкліва павялічвацца і сёння дасягнула адзнакі за 70 000 удзельнікаў.

Фестываль «Захід» адбудзецца 18-20 жніўня ля Львова ў сяле Радацічы. З абвешчаных гуртоў на фэсце выступяць: Volski, Editors, Breaking Benjamin, Enter Shikari, In Exremo, Miss May I, The Qemists, Pianoboй, ONUKA, Тартак, КАРНА, We Butter the Bread With Nutter, Zapaska, Рэспубліка Паліна і яшчэ больш за 50 гуртоў.

Трапіць на фестываль можа любы: квіткі ёсць у наяўнасці ў касах гарадоў, а таксама электронныя квіткі. Больш падрабязна пра гэта можна даведацца на афіцыйным сайце фестывалю.