Праехаць у метро па SMS-квітку з верасня ўжо не атрымаецца

14.08.2017 / 15:00

З 1 верасня спыняецца аказанне паслугі па продажы SMS-білетаў на праезд у метро з выкарыстаннем кароткіх паведамленняў, паведамілі агенцтва «Мінск-Навіны» у Мінскім метрапалітэне.

- Аказанне паслугі спыняецца па ініцыятыве аператара сотавай сувязі, — удакладнілі ў метрапалітэне. - Адпаведна, з 1 верасня 2017 года пропуск на станцыі для паездкі з выкарыстаннем SMS-білетаў ажыццяўляцца не будзе.