Знойдзеныя кветкі, якія захаваліся з часоў дыназаўраў ФОТА

Амерыканскія навукоўцы знайшлі ў бурштыне сем цэлых узораў кветак, якія існавалі адначасова з дыназаўрамі. 

16.08.2017 / 15:47

Памер кветак вагаецца ад 3,4 да 5 мм. Даследчыкі з Універсітэта штата Арэгон далі знаходцы назву Tropidogyne pentaptera, грунтуючыся на форме кветкі: penta у перакладзе з грэцкае азначае «пяць», а ptera — «крыло».

Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Paleodiversity.

Кветкі захаваліся ў выдатным стане, бо застылі ў бурштыне. Аўтары працы мяркуюць, што дыназаўры маглі збіць галіны, на якіх яны раслі, і кветкі ўпалі ў смалу дрэва араўкарыя. Гэтыя дрэвы — продкі дрэў кауры (Agathis australis), якія растуць у Аўстраліі і Новай Зеландыі.