Сярэдні заробак у Расіі — $658

18.08.2017 / 10:33

Расстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне за ліпень 2017 года. Паводле папярэдніх падлікаў, ён склаў 39355 расійскіх рублёў. Па тагачасным курсе гэта $659 альбо 572 еўра.

Па велічыні «чыстага» заробку Расія знаходзіцца ніжэй за Чарнагорыю і Румынію, але вышэй за Боснію і Балгарыю.