На вуліцах Мадрыда з'явяцца «антытэрарыстычныя» вазоны

18.08.2017 / 16:54

На асноўных пешаходных вуліцах Мадрыда паставяць вялікія кветкавыя вазоны. Яны стануць перашкодай для зламыснікаў, якія захочуць скіраваць аўто на натоўп пешаходаў, як гэта здарылася 17 жніўня ў Каталоніі.

Гіганцкія вазоны з'явяцца ў раёне злучэння вуліц Пресіадас і Мантэрэй з цэнтральнай плошчай іспанскай сталіцы Пуэрта-дэль-Соль.