Паступіла 50 скаргаў

02.09.2008 / 10:43

На 10 гадзінаў раніцы 2 верасьня у Цэнтральную выбарчую камісію паступіла роўна 50 скаргаў ад незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты

Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Ён сказаў, што 3 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі прадстаўнікоў рэгіёнаў, на наступны дзень — сталіцы. Пры неабходнасьці ЦВК зьбярэцца і 5 верасьня.

Дакумэнты на рэгістрацыю падавалі 365 чалавек. Зь іх 84 адмовілі.