Матч Украіна — Беларусь пакажуць па АНТ

Пра гэта «Прессболу» паведаміў старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Генадзь Нявыглас.

02.09.2008 / 12:45

Як паведаміў «Прессболу» старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Генадзь Нявыглас, стартавы матч адборачнага турніру Чэмпіянату сьвету па футболе — 2010 Украіна — Беларусь у жывым эфіры пакажа канал ОНТ.

Пачатак трансьляцыі а 20‑й.

Нагадаем, што пры канцы мінулага тыдня яшчэ не было ясна пра паказ матчу, і трансьляцыя не была ўказана ў тэлепраграме.