«Партызан» і лузэры

Відэа

У Менску адбылася прэзэнтацыя новага нумару альманаху сучаснай беларускай культуры «Партызан».

03.09.2008 / 10:56

Надоечы пабачыў сьвет чарговы, сёмы па ліку нумар альманаху сучаснай беларускай культуры «Партызан». Тэма гэтага нумару - фэномен «лузэрства» ў беларускай культуры. Беларускія інтэлектуалы частавалі публіку цытатамі ды плаўленымі сыркамі.

«Я ўвогуле ня ведаю ніводнага беларускага мужчыны, за якога Божаньку можна паставіць залік па працоўным навучаньні», - піша Марыйка Мартысевіч ў яе эсэ «Мужчыны, якіх мы выбіраем». У гэтым жа нумары Алесь Анціпенка разважае пра «хворую нацыю» ды беларускія (контр)эліты, як «жалкие люди»: філёзаф Алесь Анціпенка аналізуе трансфармацыі дыскурсу пра Беларусь, Андрэй Расінскі піша пра лузэрскую сутнасьць кіно і яго абітальнікаў па той і гэты бок кінаапарата, а паэт-маргінал Сяргей Прылуцкі і яго альтэр-эга Сірошка Пістончык разважаюць над загадкавым фэномэнам «лузэр беларускі» і прыходзяць да высновы: «Беларусы вельмі часта бываюць сцыкунамі».

Заўвага: традыцыйнай дыскусіі ў рэдакцыі часопіса pARTisan на тэму «Ці ёсьць беларусы лузэрамі?» ня будзе: яна бліскуча правалілася.

Відэа з прэзэнтацыі часопісу можна паглядзець тут:

Алесь Бондар