На новых кубках для кавы ў «Макдональдсе» будуць намаляваныя краявіды Мінска ФОТАФАКТ

як вам?

Мінскі мастак Міця Післяк падзяліўся ў інстаграме сакрэтам: ён распрацоўвае новы дызайн папяровых кубачкаў для рэстаранаў «Макдональдс».

01.09.2017 / 00:07

«Вось і мой новы праект — афармленне кававых кубачкаў для McDonald's Belarus, — напісаў ён. — З хлопцамі з кампаніі Leo Burnett Belarus мы прапрацавалі шмат розных мастацкіх рашэнняў і спыніліся на ўсімі любімым і вядомым гарадскім ландшафце».

Публикация от Mitya Pisliak (@mityapisliak)

На малюнках можна будзе ўбачыць «браму Мінска», цырк, Оперны тэатр, 15-ы корпус БНТУ («караблік»), гарадскую ратушу, частку праспекта Незалежнасці і шмат чаго іншага. 

«Усе чатыры выявы намаляваныя ўручную з наступным накладаннем лічбавага каляровага пласту», — запэўніў Міця Післяк. 

Ілья Параскевіч