Альфа-Банк пачаў размаўляць па-беларуску з уладальнікамі смартфонаў

08.09.2017 / 18:46

Альфа-Банк пачаў размаўляць праз мабільны банкінг на беларускай мове. На ім загаварыў дадатак Insync.by, якім цяпер карыстаецца больш за 80 тысяч чалавек.

Мабільны банк навучыла размаўляць па-беларуску вераснёўскае абнаўленне. Уладальнікі смартфонаў на OS Android і iOS могуць выбраць родную мову ў наладах. Пасля гэтага ўся камунікацыя будзе ісці па-беларуску.