Кім Чэн Ын зладзіў шыкоўны прыём у гонар фізікаў-ядзершчыкаў ФОТАФАКТ

10.09.2017 / 08:37

Лідар Карэйскай Народнай Дэмакратычнай рэспублікі (КНДР) Кім Чэн Ын зладзіў маштабны прыём для навукоўцаў-ядзершчыкаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўнае інфармагенцтва Паўночнай Карэі.

Мэтай прыёму стаў намер павіншаваць навукоўцаў з «паспяховым правядзеннем» шостага ядзернага выпрабавання. 

На думку аналітыкаў, мерапрыемства прайшло ў суботу, 9 верасня, калі адзначалася 69-годдзе з дня ўтварэння Паўночнай Карэі.

На адным са здымкаў Кім Чэн Ын — з двума найбольш вядомымі навукоўцамі, якія адказваюць за ядзерную праграму КНДР