Трамп адказаў на заяву кіраўніка МЗС Паўночнай Карэі аб «непазбежным» удары па ЗША

24.09.2017 / 12:26

Пра гэта Трамп напісаў у твітары.

«Толькі што чуў прамову міністра замежных спраў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён паўтарае думкі маленькага ракетмэна, то яны доўга так не пратрымаюцца», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Напярэдадні Лі Ен Хо, выступаючы на Генасамблеі ААН, заявіў, што ўдар ракет КНДР па мацерыковай тэрыторыі ЗША «непазбежны». Ён назваў Трампа «псіхічна ненармальным чалавекам, поўным маніі велічы і самазадаволення», які спрабуе ператварыць ААН у «гняздо гангстэраў».

Трамп ўжо не першы раз называе лідара КНДР Кім Чэн Ына «маленькім ракетмэнам». Прэзідэнт ЗША лічыць яго вар'ятам, які вядзе да знішчэння свой рэжым. Трамп адзначаў, што нельга дапусціць, каб «розныя вар'яты усюды запускалі свае ракеты». Ён абяцаў разабрацца з Кім Чэн Ынам і казаў, што ЗША гатовыя да «поўнага знішчэння» КНДР