У Мінску п’яная пасажырка хацела разлічыцца з таксістам сэксам — справа скончылася міліцыяй

26.09.2017 / 14:04

Пра незвычайны выпадак паведаміла мінская міліцыя ў твітары.

26 верасня сталічны таксіст вёз п'яную пасажырку. Грошай у жанчыны не знайшлося, і яна прапанавала кіроўцу ўзяць аплату «натурай». Але ж той не пагадзіўся і адвёз жанчыну ў аддзяленне міліцыі.

Вядома, што жанчыну даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна, падрабязнасцей міліцыя пакуль не агучвае.

УШ