Грузія па-літоўску, магчыма, будзе называцца Сакартвела

26.09.2017 / 19:45

Спікер літоўскага Сейма Віктарас Пранцкеціс прапануе зрабіць у 2018 годзе падарунак Грузіі і грузінскаму народу. Ён лічыць, што літоўцы павінны называць Грузію не Грузіяй, а Сакартвела, паведамляе baltnews.lt.

«Грузіны не любяць слова «Грузія». Ім больш па душы назва «Сакартвела», — кажа ён.

Па словах Пранцкеціса, пра гэта яму ў Тбілісі казалі і простыя грамадзяне, і прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі, а ў Вільні — амбасадар Грузіі ў Літве Хатуна Салуквадзэ. «Гэта будзе выдатны падарунак для грузінаў», — падкрэсліла пасол.

Ідэю Пранцкеціса ўжо падтрымалі некалькі дэпутатаў Сейма Літвы, у тым ліку — з міжпарламенцкай групы па сувязях з Грузіяй.