Вестыбюль станцыі метро «Кунцаўшчына» быў часова закрыты з-за падазронага заплечніка

02.10.2017 / 14:08

Адзін з вестыбюляў станцыі метро «Кунцаўшчына» сёння закрылі з-за падазронага заплечніка, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Заплечнік быў знойдзены каля 13:00 у пераходзе да ўніверсама «Заходнi». Пры яго праверцы дэтэктар спрацаваў на метал. У такіх выпадках выклікаецца сапёрна-піратэхнічная група.

Вестыбюль №2 станцыі метро «Кунцаўшчына» быў адкрыты для пасажыраў у 13.57. Сапёрна-піратэхнічная група абследавала заплечнік, у ім апынуліся асабістыя рэчы.